top of page

Альбомы сінглы

Альбом 2019

«Усход-Захад» 
Другі альбом «Усход-Захад» 2019 стаў вынікам росту музычнай сталасці групы. Нацыянальныя матывы атрымалі незвычайнае развіццё ў сучасных аранжыроўках і апрацоўках, якія напісаў гітарыст і кампазітар Руслан Хлебародаў. Больш глыбокі падыход выканаўцаў да гучання інструментаў і галасоў, зрабіў творы больш якаснымі і самабытнымі. У альбом увайшлі 8 трэкаў. Спакойныя, акустычныя песні суседнічаюць з выбуховымі, насычанымі інструментамі, кампазіцыямі. Адметная рыса альбома - у ім разам сабраны сінглы, якія выходзілі з 2017 па 2019 год.

Альбом_Усход-Захад.jpg
Pered 29 a.jpg
Zadnik_152х117_3.jpg

Сінглы 2019

1. Усход-захад. Загалоўная песня аднайменнага альбома, якая распавядае аб нялёгкім выбары кірунку развіцця краіны ў цэлым і маладой дзяўчыны ў прыватнасці.

2. Чур-вір. Цікавая апрацоўка беларускай жартоўнай народнай песні.

3. Каля майго церама. Кампазіцыя ў стылі фолк-рок, насычаная гітарным сола і вакальнымі вынаходствамі.

4. Купалінка. Акустычная версія вядомай беларускай песні.

5. Што й па мору. Фолк-рок з характэрнымі гітарнымі рыфамі.

6. Кладачка. Акустычная версія беларускай песні.

7. Ой пайду я гукаючы. Незвычайная, сучасная апрацоўка старадаўняй беларускай песні.

8. Паванька. Гітарная інструментальная кампазіцыя.

Беларуская_Брама_Каля майго церама.jpg
Беларуская_Брама_Штой па мору.jpg
Беларуская_Брама_Чур-вір.jpg
Беларуская_Брама_Купалінка.jpg
Беларуская_Брама_Ой пайду я гукаючы.jpg
Беларуская_Брама_Кладачка.jpg
Беларуская_Брама_Усход-захад.jpg

Альбом 2016

1. “Скарб”, першы альбом гурта Беларуская Брама, афіцыйна выйшаў у студзені 2016. Яго можна ахарактарызаваць, як новы погляд на фолк музыку Беларусі. Музыкі рабілі ўвесь працэс запісу, звесткі і мастэрынгу самастойна, таму праца расцягнулася на 5 гадоў. Гурту прыйшлося пераадольваць сур'ёзныя цяжкасці. У вольны доступ інтэрнэту трапілі няскончаныя дэма-версіі песень. У 2013 яны разышліся шматлікімі копіямі, і гэта адыграла негатыўную ролю. Музыкі не мелі сур'ёзнага вопыту распаўсюджвання музыкі, што непазбежна адбілася на выніках. У 2019 «Скарб» быў перавыдадзены на сэрвісе ONErpm. У рэліз ўвайшлі 12 трэкаў.

Image disk Скарб.jpg
сундучек.jpg
Zadnik 2019.jpg
00:00 / 03:09
Image disk Скарб.jpg
Альбом_Усход-Захад.jpg
Фолк-мадэрн​

Альбомы

bottom of page