top of page

Прэса

Матэрыалы прэсы​

DSC02420.JPG

 

 Гурт «Беларуская Брама» створаны ў 2006 годзе. Родны горад музыкаў - Мінск. Маладыя людзі сабраліся разам, каб выконваць  сучасную музыку, заснаваную на традыцыі нацыянальнай беларускай культуры. Штуршком да нараджэння новага калектыву з'явіўся удзел у канцэртах, прысвечаных дапамозе пацярпелым ад аварыі ў Чарнобылі. Багаты песенны матэрыял, меладычнасць, філасофскія тэксты і цікавасць слухачоў да апрацовак беларускага фальклору натхнілі гітарыста Руслана Хлебародава стварыць фолк-гурт. Ідэя складалася ў тым, каб спалучыць традыцыйнае трохгалоссе з сучаснымі гітарнымі рытмамі і камп'ютарнымі інструментамі.

     З 2009 гурт канчаткова ператварыўся ў трыа, набыў стабільны склад, рэпетыцыйную базу і вызначыў стыль folk-rock. Усе ўдзельнікі атрымалі вышэйшую адукацыю і пачалі займацца музыкай прафесійна. У перыяд з 2008 па 2014 "Беларуская Брама" з поспехам прыняла ўдзел у музычных конкурсах  Беларусі, а таксама арганізавала некалькі вялікіх сольных канцэртаў, сярод якіх можна вылучыць выступы ў канцэртных залах «Мінск» і «Верхні горад». Песні гурта загучалі на хвалях нацыянальнага радыё. Музыкаў можна было часта ўбачыць на канцэртных пляцоўках.

      Выхад дэбютнага альбома “Скарб” расцягнуўся больш за 5 гадоў. Затое ён на 100% зроблены самастойна. Усе музычныя партыі  і праца па гуказапісу выкананыя толькі ўдзельнікамі гурта. Марына Сярдзюк, Святлана Кардаш– вакал. Руслан Хлебародаў - гітары, камп'ютарныя інструменты, вакал, аранжыроўка, запіс, звядзенне, мастэрынг… Гэта не перашкодзіла альбому стаць лепшым у сакавіку 2016 па версіі амерыканскай Akademia Music Awards. 

       З 2015 па 2018 гурт ладзіў канцэртныя выступы і вялікі тур у Францыі, Германіі і Польшчы. Музыкі атрымалі вядомасць, добрыя водгукі і любоў фанаў у Еўропе. 
     Новы альбом пад назвай "Усход-Захад" з'явіўся напрыканцы 2019, як адлюстраванне сталасці калектыву.  

 

Струмочак жыцця

27.12.2011 — Новости Культуры | Народная газета  

Палескія спевы на сучасны лад загучалі з дапамогай неафольк-гурта “Беларуская брама.

Аўтэнтычны фальклор — гэта “музей”, а музей — рэч закансерваваная. Каб наблізіць шырокае кола людзей да народнай творчасці, усяго таго, што выношвалася і стваралася продкамі на працягу стагоддзяў, шмат якія айчынныя калектывы выйшлі на шлях яе адраджэння. Надаць новае жыццё не адной сотні беларускіх народных песень хоча і заснавальнік неафольк-гурта “Беларуская брама” Руслан Хлебародаў.

Калі ўпершыню пачула па радыё песні ў выкананні гэтага калектыву, не магла стрымаць слёз. Ад светлага спаткання з мінулым нашых бабуль і дзядуляў, ад знаёмства з іх перажываннямі любові, расстання... Яны сыходзяць ад нас, а песні, імі спетыя, застаюцца. Жылі нашы прадзеды не ў такі насычаны тэхнікай час, і пачуцці іх былі, падаецца мне, больш пранікнёнымі і шчырымі. Замест эсэмэсак на мабільны слалі лісты адзін аднаму і з нецярпеннем чакалі адказу.У час экспедыцыі па Палессі адна бабулька распавяла музыканту Руслану Хлебародаву пра старадаўні рытуал, які здзяйсняла дзяўчына, чакаючы свайго любага з далёкага краю. Каб мець надзею на тое, што ён абавязкова вернецца, а іх пачуццё за час расстання набярэ яшчэ большую моц, яна павінна была нешта пасадзіць на сваім агародзе. “Сімвал” пачуцця рос, як бы напітваўся энергіяй дзяўчыны і засцерагаў суджанага ад нягод у далёкім краі. Аднак здаралася і наадварот. Тады і нарадзілася песня “Гурочкі”. Дзяўчына, чакаючы свайго каханага “чатыры гадочкі, пасадзіла ў чатыры рады гурочкі”. А калі суджаны вярнуўся, “не пасмела сказаць “здрастуй”, бо маці стаяла”:Я яму ні слова,Ён мне ні слова,Махнуў беленькім платочкам:— Будзь, міла, здарова!Песні, пачутыя ад палескіх бабулек, Руслан Хлебародаў занатаваў, а потым вырашыў запісаць іх у студыі цэнтра дадатковай адукацыі “Кантакт”, дзе выкладае курс ігры на гітары. Цяпер “Гурочкі” гучаць на ўсіх канцэртах “Беларускай брамы”, якая і была створана дзеля папулярызацыі беларускіх народных песень. Першы час музыкант знаходзіўся ў пошуку — гурту патрэбен быў уласны стыль, свой адметны твар. У рэшце рэшт прыйшлі да фольк-мадэрну: выканання фальклорных спеваў у сучаснай апрацоўцы з прымяненнем электронных музычных інструментаў. “Ствараючы калектыў, мы хацелі наш беларускі фальклор зрабіць больш зразумелым, блізкім людзям, асабліва моладзі, — гаворыць Хлебародаў. — У Мінскі цэнтр дадатковай адукацыі прыходзіць шмат школьнікаў, каб навучыцца іграць на музычных інструментах. І калі яны ўжо могуць асвойваць творы самастойна, вельмі рэдка хто з іх выбірае для выканання беларускую кампазіцыю. Шкада, бо наша культура мае чым ганарыцца”.

 Гурт не мае на мэце захапіць слухача гучнасцю i галашэннем. Неабавязкова пець гучна, каб цябе пачулi i ацанiлi сiлу твайго голасу, лічаць артысты. Трэба браць душой i аранжыроўкамi, паказаць культуру выканання народнай песнi. 

Разам з Марынай Сярдзюк і Святланай Кардаш, якія зараз ужо студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, Руслан Хлебародаў выступае з канцэртамі не толькі ў Беларусі. “Калі былі з гастролямі ў Германіі, убачылі, з якім задавальненнем нас там слухалі, зразумелі, што беларуская песня не мае геаграфічных межаў, — расказвае Руслан. — У Еўропе нашым эстрадным артыстам складана знайсці свайго слухача, таму што там у гэтым жанры ўжо ўсё створана. А фальклору няма альбо ён даўно загублены. Таму нашы народныя спевы там могуць слухаць бясконца. Беларуская музыка — гэта вялiкае багацце, i можна смела рабiць выдатныя iнтэрпрэтацыi народных мелодый. Ведаеце, чым народная песня адрознiваецца ад iншых? Тым, што яна стагоддзямi выношвалася. Таму яна кранае да глыбіні душы”.Гурт не мае на мэце захапіць слухача гучнасцю i галашэннем. Неабавязкова пець гучна, каб цябе пачулi i ацанiлi сiлу твайго голасу, лічаць артысты. Трэба браць душой i аранжыроўкамi, паказаць культуру выканання народнай песнi. “У розных рэгіёнах Беларусі адны і тыя ж песні гучаць па-рознаму, — гаворыць Руслан Хлебародаў. — А на Палессі можна знайсці яшчэ больш варыянтаў. Там у кожнай вёсцы спяваюць па-свойму”. Складана знайсці беларуса, які б ніколі не чуў песні “Цячэ вада ў ярок...” Прывыклі, што часцей  яе выконваюць голасна, залівіста. А вось на Палессі ў вёсцы Дубравы яе спяваюць лагодна, павольна, ціха. Так у рэпертуары “Беларускай Брамы” з’явілася песня “Кладачка” з захаваннем дубраўскага стылю выканання. Усяго ў іх рэпертуары ўжо больш за сто песень. Многія з іх ніхто ніколі не чуў. Напрыклад, песню “Струмочак”, якая ўжо стала візітоўкай неафольк-гурта. “Слова “струмочак” прыдумалі на Палессі, — расказвае Руслан Хлебародаў. — Так там называюць крыніцу, маленькую рэчаньку. Нядаўна на гэту песню знялі кліп. Здымкі праходзілі на месцы ўпадзення рэчкі Нарачанкі ў Вілію. На нашу думку, гэта і ёсць той самы струмочак, пра які мы спяваем”.

Кузьмич Марина

37724645_1704090352979482_38223992814410
IMG-cf1ada124b00971c14330cbd97c33dc0-V.j
19665_n.jpg
19437457_455301364832583_641795964052868
The Akademia Music Awards.jpg

     Свята для вушэй меламанаў ад гурта «Беларуская Брама».
     Сучасныя беларускія музыкі выпусцілі ў свет новы альбом «Усход-Захад». Выканаўцамі прадстаўлена своеасаблівая формула кахання і сяброўства ў стылі, блізкім да фолк-рок, world, напісаная гукамі гітары, галасоў і камп'ютэрных інструментаў. Новы музычны альбом здзівіць індывідуальнасцю выканання, нацыянальным каларытам, стылістыкай і арыгінальнасцю аранжыровак.
     Кожны абавязкова знойдзе і пачуе сваё, роднае і блізкае, у кампазіцыях гурта «Беларуская Брама». У трэк-лісце можна ўбачыць новыя апрацоўкі беларускіх народных песень, інструментальныя версіі, аўтарскія творы. Загалоўная песня, аднайменная з назвай альбома, раскажа пра цяжкасці выбару шляху краіны ў цэлым і маладой дзяўчыны ў прыватнасці. Сінглы і альбом выйдуць на музычным сэрвісе ONErpm і будуць даступныя ў асноўных інтэрнэт-крамах для праслухоўвання, запампоўкі і пакупкі з 17 лістапада 2019.
     Асноўны музычны напрамак гурта не змяняецца з часу яго стварэння, застаючыся над стылямі. Славянскі вакальны пучок з трох галасоў і сольныя запевы сплятаюцца з акустычнымі гітарнымі пералівамі або жорсткімі, сакавітымі рыфамі Стратакасцера, ствараючы непаўторную тэмбральную афарбоўку. Спакойныя, невялікія балады суседнічаюць з выбуховымі, хуткімі, насычанымі інструментамі, кампазіцыямі. Адзін з прыхільнікаў так апісаў музыку групы: - «Гэта падобна на плаванне ў утульнай лодцы па хвалях музычных стыляў і напрамкаў, калі слухач трапляе то ў шторм, то ў спакойную плынь, атрымліваючы асалоду ад розных стыхій».
      Сам аўтар і выканаўцы лічаць, што іх творчасць заклікана аб'ядноўваць розных людзей і спрыяць культурным кантактам і абменам паміж краінамі. Склад музыкаў, якія ўдзельнічалі ў стварэнні альбома «Усход-Захад» на працягу многіх гадоў стабільны. Марына Сярдзюк і Святлана Кардаш - салісткі, якiя выконваюць песні на беларускай мове. Руслан Хлебородаў - аўтар ідэі, гітарыст, саліст, самастойна занатоўвае і зводзіць голасы і інструменты, стварае аранжыроўкі.
     Нацыянальны каларыт і індывідуальная манера выканання робяць гурт «Беларуская Брама» непадобным і асаблівым. Цяжка знайсці нейкі блізкі стылёвы аналаг сярод іншых выканаўцаў. Менавіта таму слухачы знаходзяць для сябе новыя адчуванні, зноў праслухоўваючы ўжо знаёмыя кампазіцыі.
     Даведайцеся больш інфармацыі аб новых сінглах, запампоўцы, праслухоўванні і продажы альбома, наведаўшы сайт гурта:

00:00 / 03:09
Image disk Скарб.jpg
Альбом_Усход-Захад.jpg
Фолк-мадэрн​

Альбомы

bottom of page